• English
  • Russian
  • ПРА КОНКУРС

    Нацыянальная школа прыгажосці сумесна з Міністэрствам культуры і тэлеканалам АНТ з’яўляецца арганізатарам Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» і мае ліцэнзіі на ўдзел і правядзенне міжнародных конкурсаў прыгажосці «Miss World», «Miss Europe», «Miss International», «Top Model Of The World», «Miss Supranational» і іншых.

    «Міс Беларусь» - гэта гонар і здабытак нашай краіны. Упершыню конкурс прайшоў у 1998-м і з таго часу праводзіцца кожныя 2 гады. Ён стаў стартавай пляцоўкай для многіх беларускіх дзяўчын, якія дасяглі поспеху і рэалізацыі, дзякуючы ўдзелу ў ім.

    УМОВЫ УДЗЕЛУ

    У конкурсе «Міс Беларусь» могуць браць удзел дзяўчыны з добрымі знешнімі дадзенымі, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:

    • маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і стала пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы);
    • ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу;
    • з ростам не ніжэй за 174 см;
    • без татуіроўкі і пірсінгу на целе;
    • ніколі не былі ў шлюбе;
    • не маюць дзяцей.

    Азнаёміцца з Інструкцыяй пра парадак арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» можна ТУТ http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=W21732261&p1=1

    • have no children.

    Read the Instructions on the procedure of organization and holding of the National beauty contest "Miss Belarus" HERE http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=W21732261&p1=1

    ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ

    • Самай багатай на прыгажунь з’яўляецца Гродзенская вобласць. Там нарадзіліся 3 каралевы.
    • Сур’ёзная перавага захоўваецца за брунеткамі: 7 з 10 першых дзяўчын краіны маюць цёмныя локаны.
    • Часцей за іншых былі каранаваныя Вольгі.
    • Рост самай высокай Міс Беларусь Ольги Хижинковой складае 186 см.
    • Акрамя каштоўнай кароны, пераможніцам прысуджваюцца спецыяльныя прызы. Першая Міс Беларусь Светлана Крук у 1998 годзе атрымала 300 долараў і электрачайнік. Выдатныя падарункі для таго часу.
    • Міс Беларусь Полина Бородачёва падарыла дзіцячаму дому пазадарожнік, які яна атрымала як пераможніца конкурсу.

    <