Национальная школа красоты
Национальная школа красоты
  • English
  • Russian
  • Імя «Міс Беларусь 2018» стане вядомым 4 траўня.

    26 Красавіка 2018

    Каб знайсці адзінаццатую каралеву прыгажосці, арганізатары конкурсу Міністэрства культуры, тэлеканал АНТ і Нацыянальная школа прыгажосці аб’ехалі ўсе абласныя цэнтры нашай краіны (заўвага – конкурс праводзіцца з 1998 года).

    Святлана Кузняцова, Міс Беларусь-1998

    Выбар быў складаным, бо на адборачны тур сёлета прыйшлі больш за 700 дзяўчын!

    У кастынгу «Міс Беларусь-2018», як і ў мінулыя гады, маглі паспрабаваць свае сілы незамужнія дзяўчыны з беларускім грамадзянствам, ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Іх рост павінен быў складаць мінімум 174 сантыметры. Акрамя прыгожых знешніх дадзеных ад канкурсантак патрабаваліся ўменне паказаць сябе на публіцы і творчыя здольнасці. Таксама вялікай перавагай было добрае валоданне замежнай мовай, бо Міс прадставіць краіну на міжнародных конкурсах прыгажосці. А вось татуіроўкі і пірсінг апынуліся пад забаронай. Таксама варта адзначыць, што 21-е стагоддзе накладвае свой адбітак: напрыклад, камісія магла пацікавіцца, што размяшчае дзяўчына ў сацыяльных сетках.

    Удзельніцы конкурсу Міс Беларусь-2012

    Вікторыя Мігановіч, Міс Беларусь-2014, перадае карону Паліне Барадачовай, Міс Беларусь-2016

    Каму перадасць карону дзейная каралева прыгажосці Паліна Барадачова, даведаемся 4 траўня. Шоу пройдзе ў Палацы Спорту. Квіткі хутка з’явяцца ў продажы.

    Конкурс «Міс Беларусь» праводзіцца з 1998 года з мэтай эстэтычнага, творчага і духоўнага выхавання маладога пакалення, садзейнічання гарманічнаму развіццю асобы, папулярызацыі беларускай моды, адбору прадстаўніц Рэспублікі Беларусь для іх падрыхтоўкі і ўдзелу ў міжнародных конкурсах прыгажосці.

    Каштоўная карона Міс Беларусь

    Падрабязнасці на сайтах тэлеканала АНТ і Нацыянальнай школы прыгажосці, па тэлефоне 8(017) 284-34-11, а таксама ў афіцыйным акаўнце ў Інстаграм. Падпісвайцеся на @missbelarus2018 і сачыце за ўсім, што адбываецца на самым прыгожым конкурсе краіны!

    Азнаёміцца з Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» можна тут.