• English
  • Russian
  • Дранікі, мульцікі, цымбалы, паказы мод? Што нас чакае ў красавіку на фестывалі «Этна Стыль»

    26 Красавіка 2018

    20.04 і 21.04 у сталіцы пройдзе Мінскі міжнародны фестываль-конкурс «Этна Стыль», які прызначаны паказаць наколькі разнастайным і захапляючым для чалавека 21-га стагоддзя можа быць знаёмства з нацыянальнай культурай.
    Форум стартуе ўвечары ў пятніцу з сеансаў айчыннага кінематографа і дэманстрацыі лепшых сусветных стужак, перакладзеных на беларускую мову.
    У суботу зранку кожны жадаючы можа наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі. Напрыклад, пачаставацца стравамі народнай кухні на «Этна сняданку», на занятку па харэаграфіі навучыцца асноўным элементам народных танцаў, на майстар-класе па стылі і візажы даведацца, з чаго складаўся гардэроб нашых продкаў і якой касметыкай яны карысталіся, а самыя маленькія госці змогуць паглядзець беларускія мультфільмы. Фестываль упрыгожыць жывая музыка і арт-перформанс.
    Увечары 21 красавіка ў 21:04 пройдзе яркае «Этна шоу». У праграме возьмуць удзел вядомыя дызайнеры і брэнды адзення, артысты, музыканты, танцавальныя калектывы, сялебрыці.
    Скончыцца фестываль фуршэтам у беларускім стылі.
    Фестываль-конкурс «Этна Стыль» праходзіць раз у два гады. Яго стваральнікам з’яўляецца Нацыянальная школа прыгажосці. З 2016 года ён падтрымліваецца Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і ўнесены ў план мерапрыемстваў сталіцы, як праект, накіраваны на захаванне і развіццё нацыянальнай культуры.
    Калі: 20.04 і 21.04.2018 года
    Дзе: г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4
    Уваход вольны. На шоу-праграму ўваход па запрашальных квітках.
    Падрабязнасці па тэлефоне (017) 203 35 41