Национальная школа красоты
Национальная школа красоты
  • English
  • Russian
  • На конкурсе «Miss Supranational 2017» Беларусь прадставіць брастчанка Вольга Грыбоўская

    26 Красавіка 2018

    «Міс Супранешнл» (англ. Miss Supranational) уваходзіць у пяцёрку самых прэстыжных і папулярных конкурсаў прыгажосці. Аўдыторыя гледачоў тэлешоу складае больш за 120 краін. Сёлета карона знойдзе сваю ўладальніцу 1 снежня ў польскім горадзе Крыніца-Здруй. На яе будуць прэтэндаваць 67 дзяўчын з розных краін. Ад Беларусі на конкурсе выступіць прыгажуня з Брэста Вольга Грыбоўская.

    Фота FAME studio

    23-гадовая жыхарка горада над Бугам не навічок у такіх спаборніцтвах. У 2015 годзе дзяўчына ўвайшла ў ТОП-10 на міжнародным конкурсе прыгажосці ў Малайзіі. Такі вынік яе прыемна здзівіў, бо на той момант гэта быў дэбют Вольгі, да таго ж многія суперніцы ўжо мелі тытулы «Міс». Паводле яе прызнання, дапамог досвед працы фотамадэлі. З 16 гадоў Вольга Грыбоўская здымаецца для fashion-праектаў нашай краіны і за мяжой. Пасля паспяховага старту, дзяўчына вырашыла паспрабаваць свае сілы ў конкурсе «Міс Беларусь 2016» і стала фіналісткай, абышоўшы больш за 400 прыгажунь з усёй краіны. Вольга лічыць, што ў любым конкурсе прыгажосці адной толькі знешнасці мала. Трэба быць выхаванай, адукаванай, дасціпнай. Вольга скончыла юрыдычны факультэт БДУ і працуе ў адным з вядучых футбольных клубаў Беларусі. Дарэчы, у яе за плячыма ёсць і другая вышэйшая адукацыя: лагіст-эканаміст.

    Фота FAME studio

    Падрыхтоўкай Вольгі Грыбоўскай да конкурсу «Міс Супранешнл 2017» займалася Нацыянальная школа прыгажосці.

    Фота Людміла Вільчэўская

    Беларуска разам з іншымі ўдзельніцамі ўжо знаходзіцца ў горадзе Татранска-Ломніца (Славакія), дзе распачала рэпетыцыі шоу, запісы візітак і інтэрв’ю з членамі журы.
     

    Асабістае фота Вольгі Грыбоўскай
    Асабістае фота Вольгі Грыбоўскай. Беларуска разам з Міс і Містарам Супранешнл 2016

    Як і спартсменам, якія абараняюць гонар краіны на сусветных першынствах, удзельніцам конкурсаў прыгажосці таксама патрэбна падтрымка суайчыннікаў. Дапамагчы Вользе Грыбоўскай заваяваць перамогу можа кожны. Для гэтага трэба прагаласаваць за Беларусь у мабільнай анлайн-праграме Vodi. Адразу 5 дзяўчын, якія набяруць найбольшую колькасць лайкаў, трапяць у ТОП-25 «Міс Супранешнл 2017».

    Фота Kate Biyumen

    Нагадаем, што беларускія прыгажуні ўжо атрымлівалі ганаровыя тытулы на конкурсе «Міс Супранешнл». Гэтак, у 2012 годзе карону заваявала Кацярына Бурая.

    Фота аргкамітэт Miss Supranational

    Глядзіце відэадзённікі і фотасправаздачы конкурсу на афіцыйным сайце http://www.misssupranational.com/, а таксама ў сацыяльных сетках https://www.facebook.com/MissSupranational/, https://www.instagram.com/misssupranational/.

    Падрыхтавана прэс-службай Нацыянальнай школы прыгажосці