Национальная школа красоты
Национальная школа красоты
  • English
  • Russian
  • На конкурсе «Mister Supranational 2017» Беларусь прадставіць мінчанін Дзяніс Альховік

    26 Красавіка 2018

    Міжнародны конкурс «Містар Супранешнл 2017» пройдзе 2 снежня ў польскім горадзе Крыніца-Здруй. За ганароване званне пазмагаюцца 34 кандыдаты. Беларусь на спаборніцтве прадставіць мінчанін Дзяніс Альховік.

    Фота Павал Партноў

    Хлопцу 24 гады. Ён родам з Рыгі, у дзяцінстве пераехаў з сям’ёй у Мінск. Дзяніс выпускнік факультэта сацыяльных камунікацый БДУ. Працу ў рэкламе і рэстаранным бізнесе сумяшчае з мадэлінгам. На конкурсе «Містар Супранешнл» 20 лістапада (дзень з’езду ўдзельнікаў) малады чалавек адсвяткаваў свой прафесійны Дзень нараджэння. Год назад ён упершыню выйшаў на подыум. Тады хлопец і падумаць не мог, што будзе прадстаўляць Беларусь на прэстыжным спаборніцтве сярод мадэляў.

    Дзяніс Альховік вылучаецца сваёй яркай мадэльнай знешнасцю і камунікабельнасцю, што дазволіла яму звярнуць на сябе ўвагу дызайнераў, фатографаў і арганізатараў конкурсу прыгажосці. Акрамя таго, вядзе актыўны лад жыцця: гуляе ў пляжны валейбол, катаецца на ровары, займаецца ёгай. Ён прыхільна ставіцца і да творчасці. Ён любіць слухаць музыку, асабліва песні Фрэнка Сінатры, і прабуе сябе ў паэзіі.

    Фота Елізавета Мендзялеева
    Фота Юлія Ячная

    Удзельнікі спаборніцтва ўжо выляцелі на рэпетыцыі. Сёлета іх прымаюць дзве краіны: Польшча і Славакія. Падрыхтоўкай Дзяніса Альховіка да конкурсу «Містар Супранешнл» займалася Нацыянальная школа прыгажосці. Падтрымліваць хлопца прыедуць дырэктар мадэльнага агенцтва Нацыянальнай школы прыгажосці Юлія Цурыкава і прадстаўнік Беларусі мінулага года, першы віцэ-містар Сяргей Біндалаў.

    Фота Павал Партноў

    Таксама пасадзейнічаць перамозе суайчынніка можа кожны. Для гэтага трэба загрузіць мабільную праграму Vodi і прагаласаваць за Беларусь. Той, хто зойме першае месца ў рэйтынгу, аўтаматычна трапляе ў ТОП конкурсу «Містар Супранешнл 2017». Галасаванне будзе завершана 2 снежня, у дзень правядзення шоу.
     

    Фота Павал Партноў

    «Містар Супранешнл» (англ. Mister Supranational) – прэстыжны конкурс прыгажосці для мадэляў з усіх кантынентаў. Ён праводзіцца Сусветнай Асацыяцыяй Прыгажосці і ўваходзіць у ТОП самых папулярных у свеце тэлевізійных fashion-шоу. Ад конкурсаў для дзяўчын «Містар Супранешнл» адрозніваецца тым, што хлопцам прапануюць прайсці спаборніцтва на вынослівасць, спрытнасць і кемлівасць. Напрыклад, памяняць кола ў аўтамабілі, маючы мінімум інструментаў, выйсці на рынг адно супраць аднаго ці пацэліць у яблычак з пісталета.

    Фота аргкамітэт Mister Supranational

    За ўсімі дзеяннямі містараў можна сачыць анлайн у групах Facebook.com/MisterSupranational і Instagram: @officialmistersupranational Афіцыйны сайт конкурсу http://www.mistersupranational.com
     

    Падрыхтавана прэс-службай Нацыянальнай школы прыгажосці