Национальная школа красоты
Национальная школа красоты
  • English
  • Russian
  • "Ператварэнне". Сумесны праект Нацыянальнай школы прыгажосці і брэнда мужчынскага адзення Historia

    26 Красавіка 2018

    Чым адрозніваюцца оксфарды ад дэрбі і чаму не абуеш брогі са строгім касцюмам? Прафесіяналы мадэльнага свету павінны ведаць гэта не горш за агентаў «Kingsman»!
     

    Дык вось, оксфарды – самыя класічныя і строгія чаравікі. Ад дэрбі іх адрознівае закрытая шнуроўка. Брогі ж – туфлі з элементам перфарацыі. Лічыцца, што такое аздабленне зніжае статус афіцыйнасці абутку. Першапачаткова «дзіравіць» чаравікі прыдумалі жывёлаводы, для таго, каб прамокшыя ногі хутка высыхалі.

    Пра гэтыя і іншыя тонкасці, якія трэба ўлічваць пры стварэнні вобраза, распавёў на майстар-класе для хлопцаў-мадэляў Нацыянальнай школы прыгажосці заснавальнік брэнда Historia Арцём Ярмола.

    Каб тэорыя лепш засвоілася, маладым людзям было прапанавана раздзяліцца на дзве каманды і стварыць стыльныя лукі.

    Прызы для пераможцаў: абанемент у спортзал Нацыянальнай школы прыгажосці на месяц і залатая карта ад бренда Historia са зніжкай на 10% !

    А) кэжуал-вобраз з клятчастым пінжаком Б) касцюм-тройка

    Вынікі будуць падведзены: 30 кастрычніка.
    Фота: Аляксей Іванчанка
    Тэкст: Дарына Міхалевіч
    Прэс-служба Нацыянальнай школы прыгажосці