• English
  • Russian
  • НАША ШКОЛА

    для дзяцей, для тынэйджараў, для юнакоў і дзяўчын, для тых, хто і старэйшы

    У НАС ВЫ НАВУЧЫЦЕСЯ І НАБУДЗЕЦЕ

    Упэўненасць у сабе, удзел у модных паказах, новыя сябры, правільная постаць і прыгожая походка, навыкі макіяжа і стылю ў прычосцы, уменне пазіраваць перад камерай

    Дмитрий Врублевский, намеснік дырэктара

    «Нацыянальная школа прыгажосці – гэта адзіная дзяржаўная школа мадэляў у Рэспубліцы Беларусь. Мы займаемся не толькі навучаннем, але і культурна-эстэтычным развіццём дзяцей і моладзі. Нашы галоўныя задачы: сфарміраваць у чалавеку ўменне бачыць прыгожае, далучыць да свету моды і стылю, усяліць упэўненасць у сабе. Мы вучым нашых слухачоў разумець гармонію душы і цела, быць культурнымі, камунікабельнымі, пазітыўнымі і мэтанакіраванымі людзьмі. У нашай школе вы атрымаеце шмат навыкаў і ўменняў, якія абавязкова спатрэбяцца ў жыцці незалежна ад таго, ці будзеце вы мадэллю альбо не. Мы супрацоўнічаем з брэндамі і дызайнерамі, цэнтрамі моды, буцікамі, што дае магчымасць кожнаму нашаму навучэнцу паўдзельнічаць у дэфіле і фотасесіі. Акрамя карысных ведаў і мадэльнага досведу, вы знойдзеце шмат сяброў і атрымаеце вялікую колькасць прыемных эмоцый. Калі вы жадаеце стаць часткай свету моды і прыгажосці, прыходзьце да нас!»

    АСНОЎНЫЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ

    ДЭФІЛЕ, ФОТАПЛАСТЫКА, АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА, АСНОВЫ ХАРЭАГРАФІІ, ВІЗАЖ І ЦЫРУЛЬНІЦКАЕ МАЙСТЭРСТВА, СТЫЛЬ У АДЗЕННІ, КУЛЬТУРА ХАРЧАВАННЯ, АСНОВЫ ПСІХАЛОГІІ, ЭТЫКЕТ

    Нашы ВЫКЛАДЧЫКІ

    Дэфіле – Цурикова Юлия, дырэктар мадельнага агенцтва Нацыянальнай школы прыгажосці, мадэль, пастаноўшчык дэфіле міжнароднага ўзроўню, выкладчык дэфіле.

    Дэфіле – Хижинкова Ольга, Міс Беларусь-2008, мадэль, выкладчык дэфіле.

    Дэфіле – Рымжа Василиса, Міс Мінск-2007, мадэль, пастаноўшчык дэфіле, выкладчык дэфіле.

    Дэфіле – Розум Екатерина, прафесійная мадэль.

    Дэфіле – Вербицкая Анна, мадэль, пастаноўшчык дэфіле міжнароднага ўзроўню, выкладчык дэфіле

    Фотапластыка – Даль Константин, фатограф, аўтар шматлікіх фотапраектаў.

    Фотапластыка – Иванченко Алексей, прафесійны fashion-фатограф.

    Асновы сцэнічнага майстэрства – Ромбальская Ирина, мадэль, тэлевядучая.

    Цырульніцкае майстэрства – Ковалева Анна, цырульнік-стыліст, пераможца і лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў цірульніцкага майстэрства.

    Асновы макіяжа – Дмитрук Юлия, візажыст, аўтар шматлікіх курсаў па макіяжы, выкладчык.

    Акцёрскае майстэрства – Клемято Евгений, акцёр, рэжысёр-пастаноўшчык, педагог-арганізатар, мадэль, вядучы шматлікіх праграм і мерапрыемстваў.

    Акцёрскае майстэрства – Красиченко Татьяна, акцёрка, педагог-арганізатар, вядучая мерапрыемстваў.

    Акцёрскае майстэрства – Ширма Юлианна, рэжысёр-пастаноўшчык, артыст Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, выкладчык сцэнічнага і акцёрскага майстэрства.

    Асновы стылю – Фалькович Анастасия, вядомы беларускі дызайнер, мастак-стыліст, выкладчык.

    Асновы стылю – Надежда Лунева, дызайнер, мастак-стыліст, вядучы спецыяліст па стылі ў адзенні.

    Асновы харэаграфіі – Стрельченко Павел, харэограф, прафесійны артыст, магістр кафедры харэаграфіі БДУКМ.

    Этыка і псіхалогія дзелавых зносін – Железкова Татьяна, педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі, аўтар шматлікіх методык і праграм па псіхалогіі.

    Асновы псіхалогіі – Тиханович Татьяна, метадыст, выкладчык псіхалогіі, аўтар кніг і артыкулаў па псіхалогіі, спецыяліст па правядзенні трэнінгаў і коўчынгавых сесій.

    Культура харчавання – Крыжановский Александр, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай працы.

    Этыкет – Врублевский Дмитрий, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы, выкладчык.

    НАЦЫЯНАЛЬНАЯ школа ПРЫГАЖОСЦІ

    З 1996 г. выпусціла 8000 мадэляў!

    Адзіная мадэльная школа са статусам «нацыянальная»

    Мы знаходзімся ў цэнтры Мінска

    Лепшыя выпускнікі трапляюць у мадэльнае агенцтва

    Адпраўляем удзельнікаў на конкурсы прыгажосці сусветнага ўзроўню

    ПАДАРУНКАВЫ СЕРТЫФІКАТ

    <