• English
  • Russian
  • Эстэтычнае і культурна-духоўнае выхаванне моладзі з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

    Нацыянальная школа прыгажосці была створана ў 1996 годзе па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Г. з мэтай далейшага эстэтычнага і духоўнага выхавання маладога пакалення і садзейнічання гарманічнаму развіццю асобы.

    Сёння Нацыянальная школа прыгажосці — гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая прапануе комплекс адукацыйных паслуг па падрыхтоўцы прафесійных мадэляў. Нароўні з Міністэрствам культуры і тэлеканалам АНТ з’яўляецца арганізатарам Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» і іншых беларускіх конкурсаў у сферы прыгажосці, мае ліцэнзіі на ўдзел і арганізацыю міжнародных конкурсаў прыгажосці «Miss World», «Miss Europe», «Miss International», «Miss Supranational», «Mister Supranational», «Top Model Of The World» і іншых.

    Адукацыйны працэс у Нацыянальнай школе прыгажосці арганізаваны па напрамках:

    • прафесійная падрыхтоўка з прысваеннем 4-га кваліфікацыйнага разраду па прафесіі «Мадэль (дэманстратар адзення)» (бюджэтная і пазабюджэтная форма навучання);
    • курс навучання для падлеткаў «Школа мадэляў», «Мадэль» без прысваення кваліфікацыі;
    • курс навучання для дарослых «Школа іміджа і стылю»;
    • дзіцячы тэатр моды "KRASAVIK".

    Высокую якасць навучання забяспечвае выдатна падабраны склад выкладчыкаў – прафесійныя стылісты, візажысты, харэографы, псіхолагі, фатографы, выкладчыкі дэфіле, якія працуюць з навучэнцамі па спецыяльна распрацаваных праграмах.

    Адным з напрамкаў дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці з’яўляецца праца мадэльнага агенцтва, якое дае прафесійных мадэляў для ўдзелу ў паказах, конкурсах прыгажосці, фота-, відэа- і рэкламных здыманняў, прэзентацыях тавараў і паслуг.

    Вялікай папулярнасцю ў жыхароў горада Мінска карыстаецца фітнэс-цэнтр Нацыянальнай школы прыгажосці, які мае выдатна абсталяваны трэнажорны зал, а таксама зал аэробікі, дзе прафесійныя трэнеры праводзяць заняткі па сілавым міксе, пілатэсе.

    У будынку Нацыянальнай школы прыгажосці рэгулярна адбываюцца мастацкія і фотавыставы, паказы мод, фота- і выдэаздыманні, канцэрты, фестывалі і прэзентацыі.

    <