ПЕРАМОЖНІЦЫ
ПРА КОНКУРС


Нацыянальная школа прыгажосці сумесна з Міністэрствам культуры і тэлеканалам АНТ з’яўляецца арганізатарам Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» і мае ліцэнзіі на ўдзел і правядзенне міжнародных конкурсаў прыгажосці «Miss World»,«Miss Europe», «Miss International», «Top Model Of The World», «Miss Supranational» і іншых.

«Міс Беларусь» - гэта гонар і здабытак нашай краіны. Упершыню конкурс прайшоў у 1998-м і з таго часу праводзіцца кожныя 2 гады. Ён стаў стартавай пляцоўкай для многіх беларускіх дзяўчын, якія дасяглі поспеху і рэалізацыі, дзякуючы ўдзелу ў ім.
УМОВЫ УДЗЕЛУ


У конкурсе «Міс Беларусь» могуць браць удзел дзяўчыны з добрымі знешнімі дадзенымі, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:
- маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і стала пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы);
- ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу;
- з ростам не ніжэй за 174 см;
- без татуіроўкі і пірсінгу на целе;
- ніколі не былі ў шлюбе;
- не маюць дзяцей.
Азнаёміцца з Інструкцыяй пра парадак арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» можнаТУТ
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ
Самай багатай на прыгажунь з’яўляецца Гродзенская вобласць. Там нарадзіліся 3 каралевы.
Сур’ёзная перавага захоўваецца за брунеткамі: 8 з 11 першых дзяўчын краіны маюць цёмныя локаны.
Часцей за іншых былі каранаваныя Вольгі.
Акрамя каштоўнай кароны, пераможніцам прысуджваюцца спецыяльныя прызы. Першая Міс Беларусь Святлана Крук у 1998 годзе атрымала 300 долараў і электрачайнік. Выдатныя падарункі для таго часу.
У «Міс Беларусь» Марыі Васілевіч ёсць вопыт кіравання самалётам
«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч ўвайшла ў ТОП-5 самага прэстыжнага конкурсу прыгажосці "Міс Свету" і заваявала тытул "Міс Свету Еўропа». Гэта лепшы вынік удзелу ў гэтым спаборніцтве
Дар'я Ганчарэвіч - самая маладая "Міс Беларусь". На момант каранацыі дзяўчыне было 18 гадоў.
Беларускі не толькі прыгожыя, але і разумныя. «2-я Віцэ-Міс Беларусь» Анастасія Лаўрынчук увайшла ў топ-20 самых інтэлектуальных удзельніц конкурсу «Міс Свету»
ДЗЁННІКІ КОНКУРСУ
ПАРТНЁРЫ