
У сярэдзіне восені па ініцыятыве Нацыянальнай школы прыгажосці і пераможцы Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь - 2021" Дар'і Ганчарэвіч стартаваў дабрачынны праект "ZooСэрца", накіраваны на дапамогу бяздомным жывёлам.
Акцыю па зборы корму падтрымалі ўсе: супрацоўнікі і вучні Нацыянальнай школы прыгажосці, публічныя асобы і проста неабыякавыя людзі.
Падчас творчай сустрэчы ўдзельніц конкурсу «Міс Мінск» з Дар'яй Ганчарэвіч, фіналісткі аказаліся крануты ініцыятывай Дар'і па дапамозе жывёлам і далучыліся да акцыі.
14 сакавіка 2023 года ўсе разам паехалі ў фауну горада, каб дапамагчы жывёлам кормам, а таксама паспрабаваць знайсці дом для братоў нашых меншых. І самым прыемным акцэнтам стала тое, што дзве фіналісткі з'ехалі ў кампаніі чароўных коцікаў дадому!








