«Нацыянальная школа прыгажосці – гэта адзіная дзяржаўная школа мадэляў у Рэспубліцы Беларусь. Мы займаемся не толькі навучаннем, але і культурна-эстэтычным развіццём дзяцей і моладзі. Нашы галоўныя задачы: сфарміраваць у чалавеку ўменне бачыць прыгожае, далучыць да свету моды і стылю, усяліць упэўненасць у сабе. Мы вучым нашых слухачоў разумець гармонію душы і цела, быць культурнымі, камунікабельнымі, пазітыўнымі і мэтанакіраванымі людзьмі. У нашай школе вы атрымаеце шмат навыкаў і ўменняў, якія абавязкова спатрэбяцца ў жыцці незалежна ад таго, ці будзеце вы мадэллю альбо не. Мы супрацоўнічаем з брэндамі і дызайнерамі, цэнтрамі моды, буцікамі, што дае магчымасць кожнаму нашаму навучэнцу паўдзельнічаць у дэфіле і фотасесіі. Акрамя карысных ведаў і мадэльнага досведу, вы знойдзеце шмат сяброў і атрымаеце вялікую колькасць прыемных эмоцый. Калі вы жадаеце стаць часткай свету моды і прыгажосці, прыходзьце да нас!»