КУРС НАВУЧАННЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
Гэта напрамак дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці, які імкліва развіваецца і асноўнай мэтай якога з’яўляецца эстэтычнае і культурнае выхаванне дзяцей ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў.
“Красавічок”
На навучанне прымаюцца дзеці 3-5 гадоў. Заняткі праходзяць у будныя ці выхадныя дні адзін раз на тыдзень. Дзеці вучацца хадзіць па подыуме, пазіраваць перад камерай, развіваюць творчыя здольнасці, знаёмяцца са светам мастацтва, набываюць камунікатыўныя навыкі, разнявольваюцца. Групы па 5-7 чалавек. Тэрмін навучання – 9 месяцаў. Навучанне платнае.
“Красавік”
На навучанне прымаюцца дзеці 6-12 гадоў. Заняткі праходзяць як па будных, так і па выхадных днях па 1-2 разы на тыдзень у залежнасці ад узросту і года навучання. У гэтай групе займаюцца таксама дзеці, якія прыйшлі на другі год навучання. У час навучання дзеці вывучаюць прадметы: “Дэфіле”, “Асновы харэаграфіі”, “Фотапластыка”, “Акцёрскае майстэрства”, “Асновы стылю ў адзенні”, а таксама знаёмяцца са светам мастацтва, подыумнай англійскай лексікай, правіламі этыкету, пазнаюць свой псіхалагічны свет. Тэрмін навучання – 9 месяцаў. Навучанне платнае.
Дзіцячы тэатр моды “Krasavik”
Тэатр моды працягвае сваю дзейнасць і навучанне для дзяцей 6-12 гадоў, якія прайшлі кастынг на трэці год навучання. У навучанне ўключаны заняткі па дэфіле, харэаграфіі, акцёрскім майстэрстве. Дзеці ўдзельнічаюць у розных модных паказах, конкурсах, фота- і відэазніманнях, канцэртах, выступаюць у Беларусі і за мяжой. У тэатр прымаюцца дзеці-мадэлі, якія прайшлі кастынг. Тэрмін навучання – 9 месяцаў.
г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4
(17) 209 45 41, (44) 78 78 728