ПРАФЕСІЙНАЯ ПАДРЫХТОЎКА
Курс адкрыты для прафесійнай падрыхтоўкі мадэляў, якія могуць паказаць высокі ўзровень працы на подыуме не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
На навучанне прымаюцца юнакі і дзяўчыны 16-25 гадоў.
Па выніках кастынгу 25 чалавек залічваюцца на БЯСПЛАТНУЮ форму навучання.
Тэрмін навучання – 4 месяцы (верасень-студзень, студзень-май).
Заняткі праходзяць 3-4 разы на тыдзень з16.00 да 19.10.
Па сканчэнні прафесійнай падрыхтоўкі выдаецца пасведчанне аб прысваенні кваліфікацыйнага 4 разраду па прафесіі “Мадэль”.
Асноўныя дысцыпліны прафесійнай падрыхіоўкі: дэфіле, фотапластыка, асновы харэаграфіі, асновы стылю, асновы макіяжу, асновы цырульніцкага мастацтва, акцёрскае майстэрства, этыкет, этыка і псіхалогія дзелавых адносін, культура харчавання.
Вялікая ўвага надаецца эстэтычнаму і духоўнаму развіццю асобы слухачоў.
У перыяд навучання арганізоўваюцца майстар класы ад прафесійных мадэляў, вядучых дызайнераў, дзеячоў культуры і мастацтва; псіхалагічныя трэнінгі; удзел у паказах, прэзентацыях, розных fashion-мерапрыемствах.
Выпускнікам даецца магчымасць атрымаць працу ў мадэльным агенцтве Нацыянальнай школы прыгажосці.
г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4
(17) 209 45 41, (44) 78 78 728