КУРСЫ НАВУЧАННЯ “ШКОЛА ІМІДЖУ І СТЫЛЮ” І “ШКОЛА ПРЫГАЖОСЦІ”
“Школа іміджу і стылю” і “Школа прыгажосці” – гэта ўнікальныя комплексныя праграмы навучання для ўсіх, хто жадае стаць больш прыгожым, свабодным і ўпэўненым у сабе.
Зручны час заняткаў, які ўзгадняецца з групай слухачоў.
Тэрмін навучання – 4 месяцы. Навучанне платнае.
Педагагічны склад падабраны з прафесіяналаў па дэфіле, харэаграфіі, стылі ў адзенні, макіяжы і цырульніцкім мастацтве, сцэнічным майстэрстве, этыкеце, псіхалогіі, культуры харчавання, фотапластыцы.
Падтрымаць тонус мышцаў дапамогуць не толькі заняткі па харэаграфіі, дэфіле, але і заняткі ў трэнажорнай залі Нацыянальнай школы прыгажосці.
Выпускнікам выдаецца сертыфікат аб сканчэнні навучання.
г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4
(17) 209 45 41, (44) 78 78 728