• English
  • Russian
  • КУРС НАВУЧАННЯ “ШКОЛА МАДЭЛЯЎ”

    Навучацца могуць усе жадаючыя, якія хочуць адчуць сябе мадэллю ці стаць ёю ў далейшым, навучыцца валодаць сваім целам, пазнаць асаблівасці сучаснай моды і стылю, тонкасці макіяжу, цырульніцкага мастацтва, стаць больш упэўненым у сабе.

    Гэты курс навучання прызначаны для ўзроставай групы 13-16 гадоў.

    Тэрмін навучання 9 месяцаў. Навучанне платнае.

    Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень па будных і выхадных днях.

    Па сканчэнні навучання выдаецца сертыфікат Нацыянальнай школы прыгажосці.

    Праграма навучання ўключае вывучэнне дысцыплін:

    - мастацтва дэфіле;

    - асновы харэаграфіі;

    - асновы макіяжу і цырульніцкага мастацтва;

    - фотапластыка;

    - асновы стылю;

    - акцёрскае майстэрства;

    - этыкет;

    - асновы псіхалогіі;

    - псіхалагічны трэнінг;

    - культура харчавання;

    - англійская мова (подыумная лексіка).

    У час навучання падлеткі бяруць удзел у розных fashion-мерапрыемствах.

    Перспектыўным выпускнікам прапануецца другі ўзровень па курсе “Мадэль”.

     

    КУРС НАВУЧАННЯ “МАДЭЛЬ”

    Праграма навучання гэтага курса спецыяльна распрацавана для выпускнікоў курса “Школа мадэляў”, якія прайшлі адборачны кастынг на другі ўзровень навучання.

    Заняткі праходзяць 1 раз на тыдзень.

    Тэрмін навучання – 9 месяцаў. Навучанне платнае.

    Для навучэнцаў арганізоўваюцца сустрэчы, майстар-класы ад вядучых дызайнераў, прафесійных мадэляў, стылістаў.

    Асноўная ўвага накіравана на развіццё прафесійных навыкаў мадэлі: заняткі па дэфіле, фотапластыцы, стылі ў адзенні, макіяжы і цырульніцкім мастацтве, псіхалогіі, этыкеце.

    У час навучання падлеткі бяруць удзел у розных паказах і fashion-мерапрыемствах.

    З найбольш перспектыўнымі вучнямі па сканчэнні курса падпісваецца кантракт з мадэльным агенцтвам Нацыянальнай школы прыгажосці.

     

    г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4

    (17) 209 45 41, (44) 78 78 728